Абвінавачаны Віталь Цьвірко 1976 году нараджэньня, раней ня быў судзімы.
Канфлікт адбыўся ў адной у канцы лістапада мінулага году. Фізрук зрабіў заўвагу старшаклясьніку, якога застаў у разьдзявальні з электроннай цыгарэтай, а пасьля высьвятленьня адносінаў ударыў яго каленам у пахвіну.
Падлетак атрымаў траўму, яму спатрэбілася апэрацыя. Супраць настаўніка завялі крымінальную справу. Неўзабаве яго звольнілі з працы.
Трэцяга сакавіка суд пачаў разглядаць справу аб прычыненьні цяжкага цялеснага пашкоджаньня непаўналетняму. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 147 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У выніку суд улічыў станоўчыя характарыстыкі мужчыны, а таксама тое, што на ўтрыманьні ў яго знаходзяца двое непаўналетніх дзяцей. Акрамя таго, былы фізрук кампэнсаваў шкоду пацярпеламу.
Выніковы вэрдыкт — 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. Такі ж тэрмін напярэдадні прасіў пракурор.