Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будслаўскім касьцёле пасьля пажару забаранілі набажэнствы


Будслаўскі касьцёл пасьля пажару 11 траўня
Будслаўскі касьцёл пасьля пажару 11 траўня

Дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплюатацыю касьцёла ў Будславе пасьля пажару 11 траўня. Таму набажэнстваў у непашкоджанай ягонай частцы, так званым старым касьцёле, ня будзе, паведаміў catholic.by.

У Будслаў ужо прыехаў спэцыяліст для дэмантажу і кансэрвацыі арганаў XVIII стагодзьдзя, у якія падчас тушэньня пажару трапіла вада.

Будслаўскі касьцёл, 11 траўня
Будслаўскі касьцёл, 11 траўня

Валянтэры і мясцовыя парафіяне пад кіраўніцтвам пробашча тым часам расчысьцілі праходы. Сьледчы камітэт вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі.

12 траўня пацярпелую сьвятыню наведаў апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Ён запэўніў у салідарнасьці Папы Рымскага і паабяцаў сваю дапамогу і падтрымку ў аднаўленьні базылікі.

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч у будслаўскім касьцёле
Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч у будслаўскім касьцёле

Раніцай 11 траўня загарэўся дах нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе. Патушыць агонь не ўдавалася некалькі гадзін, у выніку чаго ўся верхняя канструкцыя даху абрынулася на скляпеньні. З касьцёла пасьпелі вынесьці каштоўныя рэчы. Агонь патушылі раней, чым ён пасьпеў дабрацца да памяшканьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG