Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні падчас выступу вайскоўцаў 9 траўня траўмавалі 9-гадовага хлопчыка


Беларускае войска на рэпэтыцыі параду. Архіўнае фота.
Беларускае войска на рэпэтыцыі параду. Архіўнае фота.

Каля Кургана Славы ў Горадні на Дзень перамогі былі паказальныя выступы вайскоўцаў.

Пасьля іх у Тut.by зьвярнулася жанчына, дзевяцігадовы сын якой атрымаў траўму рукі «падчас запуску дымавых шашак».

Вайскоўцы паказалі там сваю тэхніку, было некалькі выступаў, а потым частавалі салдацкай кашай. Вайскоўцы паказвалі сярод іншага, як умеюць страляць, запускалі дымавыя шашкі, былі чутны «выбухі».

Жанчына кажа, што пусьціла сына бліжэй да агароджы (за яе ён не заступаў), у першы шэраг, каб яму было лепш відаць.

«Мяне ад сына адлучала прыкладна тры шэрагі людзей. Я не выпускала з поля зроку яго куртку. У нейкі момант „выбухі“ пачуліся бліжэй. Я заўважыла, што дарослыя сталі адводзіць з першых шэрагаў маленькіх дзяцей — яны заплакалі. Мой сын таксама стаў адыходзіць. Падышла бліжэй — паказвае руку і плача, — распавядае маці. — Я павяла яго ў бліжэйшую хуткую дапамогу, там рану апрацавалі і сказалі, што гэта апёк».

Траўмаваная рука 9-гадовага хлопчыка ў Горадні.
Траўмаваная рука 9-гадовага хлопчыка ў Горадні.


Жанчына кажа, што спрабавала знайсьці адказных за выступы, але нічога не атрымалася. Вечарам сям’я зʼездзіла ў траўмапункт Горадзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы і зафіксавала здарэньне.

Бацькі хлопчыка тлумачаць, што ў іх прэтэнзій няма, але хацелі б адчуваць сябе ў бяспецы пры правядзенні такіх мерапрыемстваў.

Увечары сямʼю наведалі прадстаўнікі Мінабароны і прывезьлі невялікія падарункі. У ходзе гутаркі ім так і не ўдалося прыйсьці да высновы, як і дзе хлопчык мог атрымаць траўму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG