Мастак Алесь Пушкін у зьняволеньні заснаваў арт-суполку «Турма» і прыслаў свае малюнкі на волю. ФОТА
Мастак Алесь Пушкін у зьняволеньні заснаваў арт-суполку «Турма» і прыслаў свае малюнкі на волю. ФОТА
Вядомы мастак Алесь Пушкін, якога сілавікі затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці, у горадзенскай турме № 1 заснаваў арт-суполку «Турма». Аб гэтым палітзьняволены паведаміў у адным з лістоў на волю.
У сваім лісьце, які цытуе «Новы час», ён паведаміў, што новая арт-суполка створана для тых мастакоў, хто:
Сядзеў у турме
Жыве ў Беларусі
Размаўляе на беларускай мове.
З-за кратаў Алесь Пушкін дасылае шмат малюнкаў на волю, у якіх распавядае пра свой быт у турме. У Instagram стварылі адмысловую старонку мастака, на якой выкладваюцца гэтыя малюнкі з апісаньнем.
Мастака Алеся Пушкіна падазраюць па ч.3 арт. 130 КК (распальваньне варажнечы). Цяпер яго перавялі ў СІЗА-1 у Менску. Ягоны адрас : Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу, СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.