Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэтэраны ў Туркмэністане аплацяць сабе падарункі да 9 траўня ад імя прэзыдэнта


Юбілейны парад у Ашгабадзе 9 траўня 2020 году.
Юбілейны парад у Ашгабадзе 9 траўня 2020 году.

Улады Туркмэністану абавязалі вэтэранаў Другой сусьветнай вайны і тылу здаць грошы на падарункі самім сабе. Яны будуць уручаныя ім ад імя прэзыдэнта краіны Гурбангулы Бэрдымухамэдава.

Пра гэта паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода — Радыё Азатлык.

Грошы ў вэтэранаў-тылавікоў сабралі ў Фарапскім этапе Лябапскага велаяту на ўсходзе краіны. Практыка збору працягваецца другі год запар, адзначае рэдакцыя. Афіцыйная мэта збору не называецца.

Зьвесткі пра колькасьць жывых вэтэранаў у краіне недаступныя. Статус вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны і тылу ў краіне зафіксаваны ў мясцовым заканадаўстве. Правілы прадугледжваюць, што амаль ніхто з вэтэранаў тылу ня можа быць маладзейшым за 90 гадоў, вайны — маладзейшым за 94 гады.

Пры гэтым ананімныя крыніцы сьцьвярджаюць, што падарункі для ўручэньня вэтэранам не апраўдваюць памер сабраных сродкаў, бо палову ўнёскаў ўлады трымаюць на іншыя патрэбы.

У 2020 годзе вэтэраны Туркмэністану былі вымушаныя аплачваць з сваёй кішэні дзяржаўныя ўзнагароды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG