Намесьніца старшыні Мастоўскага райвыканкаму, адказная за сацыяльную сфэру Марына Давыдзік патлумачыла «Нашай ніве», як падобнае здарылася.
«Кожны год да 9 траўня мы абнаўляем усе памятныя адрасы. Стэла — гэта ня месца пахаваньня воінаў, яе паставілі ў памяць пра загінулых на вайне. Пафарбавалі яе з мэтай эстэтычнага ўспрыманьня ў традыцыйныя для беларусаў колеры: зялёны і чырвоны. Шэрая ўжо была ня вельмі прыгожай, таму яе абнавілі», — сказала прадстаўніца райвыканкаму.
Сама чыноўніца кажа, што новы выгляд помніка ёй падабаецца нашмат больш, чым першапачатковы.