Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд прызнаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал Palchys


Эдуард Пальчыс, архіўнае фота
Эдуард Пальчыс, архіўнае фота

Сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі папоўніўся чарговым інфармацыйным рэсурсам. Гэтым разам пад забарону трапіў тэлеграм-канал Palchys.

Раней гэты канал вёў блогер Эдуард Пальчыс. Цяпер ён пад вартай і зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы. Праваабарончая супольнасьць прызнала яго палітвязьнем.

Са сьпісу Міністэрства інфармацыі вынікае, што рашэньне аб прызнаньні згаданага тэлеграм-каналу «экстрэмісцкім» прыняў суд Партызанскага раёну Менску. У агульным пераліку прыкладна два дзясяткі рэсурсаў, якія забаронена рэпосьціць і цытаваць.

Эдуард Пальчыс — грамадзкі актывіст, палітычны блогер, аўтар тэлеграм-каналу Palchys. Трапіў за краты ў канцы кастрычніка 2020 году пры невядомых абставінах. Да таго яму прысудзілі двойчы па 15 дзён арышту за парушэньне арт. 23.34 КаАП, менавіта гэтую «запазычанасьць» адправілі адбываць пасьля затрыманьня.

Аднак з ізалятару на Акрэсціна ён так і ня выйшаў. Пазьней высьветлілася, што яму прад’явілі абвінавачваньне паводле ч. 1 арт. 243 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Што канкрэтна ставяць у віну блогеру, дагэтуль невядома.

Спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску, а ў канцы мінулага году яго перавялі ў СІЗА Жодзіна. Падчас зьняволеньня ў Эдуарда і Вікторыі Пальчысаў нарадзілася дачка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG