Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэру партыі «Зялёныя» Кучуку, які зьнік учора, прысудзілі 15 сутак

абноўлена

Кіраўнікі партыі «Зялёныя» і БСДП (Грамада) Дзьмітры Кучук і Ігар Барысаў. Абедзьве арганізацыі былі заяўнікамі Чарнобыльскага шляху – 2021, які менскія ўлады не дазволілі.
Кіраўнікі партыі «Зялёныя» і БСДП (Грамада) Дзьмітры Кучук і Ігар Барысаў. Абедзьве арганізацыі былі заяўнікамі Чарнобыльскага шляху – 2021, які менскія ўлады не дазволілі.

Ад вечара 26 красавіка няма сувязі з кіраўніком Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыем Кучуком. Напярэдадні да яго ў офіс спрабавалі трапіць невядомыя.

«З 17:49 учорашняга дня Дзьмітры Кучук не выходзіць на сувязь. Апошняе, што напісаў: „Сілавікі ломяцца ў дзьверы, яны ў калідоры і на вуліцы“. Выходзіць ён не плянаваў», — паведаміла агенцтву БелаПАН ягоная намесьніца Вольга Харламава.

Цяпер аднапартыйцы тэлефануюць у РУУС і цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, каб даведацца пра лёс свайго старшыні. Акрамя таго, яны самі ня могуць трапіць у офіс, бо не спрацоўвае электронны замок.

26 красавіка Дзьмітры Кучук пасьпеў паведаміць Свабодзе, што ў офіс партыі спрабуюць пранікнуць невядомыя. Яны грукалі і тэлефанавалі ў дзьверы, але палітык у гэты час быў у жывым эфіры з нагоды 35-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы, таму на нязваных гасьцей не рэагаваў. Неўзабаве ў памяшканьні зьнікла электрычнасьць і інтэрнэт, таксама адключылі стацыянарны тэлефон.

Дзьмітры Кучук — адзін з заяўнікаў традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую сёлета менскія ўлады забаранілі. Менавіта з гэтым ён зьвязваў інтарэс сілавікоў да сваёй асобы.

27 красавіка Кучуку прысудзілі 15 сутак арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Судзілі яго ў судзе Фрунзэнскага раёну. Застаецца невядомым, паводле якога менавіта эпізоду судзілі палітыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG