Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адна краіна ЭЗ высылае расейскага дыплямата


Панарама Бухарэсту
Панарама Бухарэсту

Улады Румыніі абвясьцілі аб высылцы зь іх краіны расейскага дыплямата, дарадцы вайсковага аташэ амбасады Расеі ў Бухарэсьце Аляксея Грышаева.

Як паведаміла 26 красавіка Міністэрства замежных спраў Румыніі, Грышаева вырашана абвясьціць пэрсонай нон грата за «дзейнасьць і дзеяньні, якія супярэчаць палажэньням Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах».

Румынія стала яшчэ адной краінай ЭЗ, усьлед за краінамі Балтыі і Польшчай, якая абвясьціла аб захадах у дачыненьні да супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі ў знак салідарнасьці з уладамі Чэхіі, якая абвінаваціла расейскія спэцслужбы ў датычнасьці да выбухаў на складах боепрыпасаў у мясцовасьці Вэрбеціцы ў 2014 годзе.

Масква раней назвала высунутыя Прагай абвінавачаньні абсурднымі і надуманымі. Сытуацыя прывяла да значнага скарачэньня штату расейскай амбасады ў Празе і амбасады Чэскай рэспублікі ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG