Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскве варта ведаць пра пэрспэктыву сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і NATO, лічыць кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны


Аналена Бербок
Аналена Бербок

Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны Аналена Бэрбок прапанавала ўзмацніць ціск на Расею і заклікае пазбавіць падтрымкі «Паўночны паток – 2» з прычыны падзеяў на мяжы Ўкраіны і РФ.

Краінам Эўропы варта ўзмацніць ціск на Расею ў сьвятле нядаўняга павелічэньня расейскага вайсковага кантынгенту на мяжы з Украінай, паведамляе DW. Такое меркаваньне кандыдатка на пасаду канцлера Нямеччыны ад партыі «Саюз-90» / «Зялёныя» Аналена Бэрбок выказала ў інтэрвію Frankfurter Allgemeinen Sonntagszeitung, апублікаваным у нядзелю, 25 красавіка.

Яна ўпэўненая, што газаправод «Паўночны паток – 2», які цяпер будуецца, неабходна «пазбавіць палітычнай падтрымкі», упэўненая яна.

Акрамя таго, сустаршыня нямецкіх «зялёных» не абмінула імкненьне Ўкраіны ўсталяваць больш цесныя сувязі з Захадам. Сувэрэнныя дзяржавы маюць права самастойна прымаць рашэньні аб удзеле ў альянсах, гэта адносіцца і да пэрспэктывы сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і NATO, падкрэсьліла Бэрбок. На яе думку, Маскве варта накіраваць адпаведнае пасланьне. Аднак у выпадку з Украінай прыярытэтам выступае «неадкладная стабілізацыя» сытуацыі, а крокі па ўступленьні ў Паўночнаатлянтычны альянс да гэтага «нерэалістычныя», паказала яна.

Што тычыцца Кітаю, дык у дачыненьні да яго Эўропе варта весьці палітыку «дыялёгу і жорсткасьці», заявіла кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны. Бэрбок ахарактарызавала адносіны КНР з Захадам як «спаборніцтва сыстэмаў: аўтарытарныя сілы супраць лібэральных дэмакратый». Кітайскі праект «Новы шаўковы шлях» складаецца «ня толькі з лагоднасьці», але і «бескампраміснай палітыкі сілы», адзначыла яна. Эўразьвязу варта вызначыць, якія кітайскія прадукты атрымаюць доступ на рынак, і закрыць выхад тавараў, вытворчасьць якіх суправаджалася прымусовай працай, лічыць сустаршыня нямецкіх «зялёных».

Бэрбок закранула і тэмы інфармацыйнай бясьпекі. Калі афіцыйны Пэкін патрабуе ад кітайскіх тэлекамунікацыйных карпарацый перадаваць уладам дадзеныя эўрапейскіх карыстальнікаў, прадукцыю такіх вытворцаў нельга ўбудоўваць у эўрапейскую інфраструктуру, падкрэсьліла яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG