Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Немагчыма правядзеньне такога праекту». Улады не дазволілі правесьці намётавы фэст пад Шчучынам


Ілюстрацыйнае фота. Намёты на рыцарскім фэсьце ў Мсьціславе, 2013 год
Ілюстрацыйнае фота. Намёты на рыцарскім фэсьце ў Мсьціславе, 2013 год

Улады Шчучынскага раёну адмовіліся ўзгадніць намётавы фэст «Раса», які плянавалі правесьці пад Шчучынам з 29 чэрвеня па 4 ліпеня, паведамляе Tut.by.

Па словах арганізатараў, мясцовыя ўлады «адмовіліся ад свайго ўзгадненьня і лічаць немагчымым правядзеньне такога тыпу праекту на сваёй тэрыторыі ў гэты час». Цяпер стваральнікі праекту шукаюць для фэстывалю новае месца і вызначаюць новыя даты правядзеньня.

Намётавы фэст «Раса» арганізатары называюць беларускім аналягам вядомага амэрыканскага фэстывалю ў пустыні Нэвада. Ідэя зладзіць такі праект паўстала ў аўтараў у пэрыяд закрытых межаў. Яны хацелі, каб беларусы самі арганізавалі на фэстывальнай пляцоўцы побыт і вольны час, а месцам збору плянавалі прызначыць аэрадром пад Шчучынам, бо там багатае свабоднымі прасторамі месца, дзе ў розных зонах можна разьмясьціць намётавыя лягеры, а таксама самалёты і верталёты малой авіяцыі, якімі можна будзе скарыстацца на фэстывалі.

На фэстывалі плянавалася зладзіць фуд-корты, спартыўную і канцэртную зоны, зону вольнай творчасьці і зону адпачынку й рэлаксу, арганізаваць катаньне на квадрацыклах, самалётах, пэйнтбол і іншыя актыўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG