Ён праходзіць у справе аб тэрарызьме. Па словах адваката, Юшкевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.
- Яўген Юшкевіч з Магілёва, закончыў юрфак БДУ, два гады працаваў пазаштатным супрацоўнікам у сьледзтве менскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — сьледчым і старшым сьледчым аддзелу расьсьледаваньня эканамічных злачынстваў упраўленьня СК па Менску.
- Юшкевіч у свой час расьсьледаваў справы Давідовіча, якога асудзілі за пэдафілію і незаконную камэрцыйную дзейнасьць у асабліва буйным памеры, а таксама наркагандляроў.
- У 2017 годзе ён пакінуў пасаду.
- Апошні год Юшкевіч працаваў Android-распрацоўшчыкам. Улетку былы сьледчы запусьціў праект ByChange для перападрыхтоўкі адстаўных і звольненых па палітычных матывах супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Ён актыўна кансультаваў сілавікоў, што хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць загады, якія не адпавядаюць асабістым перакананьням. Таксама Юшкевіч публікаваў інсайды з МУС і Сьледчага камітэту.
- Юшкевіча затрымлівалі ў лістападзе паводле артыкулу аб парушэньні грамадзкага парадку. Тады стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу і адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.
- Па дадзеных «Мэдыязоны», 17 сакавіка, калі Юшкевіч быў на допыце Сьледчым камітэце, у яго машыну праніклі невядомыя. Гэта зафіксаваў відэарэгістратар. Юшкевіч пасьля інцыдэнту заявіў, што асьцерагаецца правакацый.
Вялікае інтэрвію зь Юшкевічам публікаваў сайт Kyky.org.