Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал @motolkohelp. Ён жа зьмясьціў фота Юшкевіча на фоне сьледчага ізалятара нумар 1 у Менску.
Гэтую інфармацыю Эўрарадыё пацьвердзіла і ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
На былога сьледчага Яўгена Юшкевіча, які актыўна кансультаваў сілавікоў, што хацелі звольніцца, завялі крымінальную справу.
Пазьней Яўгена Юшкевіча этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.
Праваабаронцы прызналі Юшкевіча палітвязьнем.
Яўгена Юшкевіча затрымалі 24 лістапада каля 22:00, у ягонай кватэры ў Менску, дзе таксама прайшоў ператрус. Ён падазраваны паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).