Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія не чакала такой жорсткай рэакцыі Расеі на высылку дыпляматаў, таму разглядае новыя захады супраць РФ


Ян Гамачак
Ян Гамачак

Рэакцыя Масквы на высылку з Чэхіі 18 супрацоўнікаў амбасады Расеі аказалася больш жорсткай, чым меркавалі ў Празе, таму чэскі ўрад разгледзіць далейшыя крокі, заявіў 19 красавіка на прэс-канфэрэнцыі міністар замежных спраў Чэскай Рэспублікі Ян Гамачак.

Днём раней стала вядома аб рашэньні расейскіх уладаў выслаць 20 супрацоўнікаў чэскай амбасады ў Маскве. Іх аб’явілі пэрсонамі нон грата і абавязалі пакінуць расейскую тэрыторыю да канца 19 красавіка.

«Гэтая рэакцыя больш жорсткая, чым мы чакалі, дыпляматаў больш, чым колькасьць высланых намі выведнікаў», — сказаў у панядзелак Гамачак. У Празе сьцьвярджаюць, што выдаленыя з краіны грамадзяне Расеі — гэта супрацоўнікі спэцслужбаў.

«Высылка 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве — вялікі ўдар па нашым прадстаўнiцтве. Працу амбасады гэта паралізуе. Апроч намесьніка амбасадара, у Чэхію абавязалі вярнуцца ўвесь палітычны і эканамічны аддзелы», — адзначыў Ян Гамачак, якога цытуе мясцовае выданьне Novinky.cz.

17 красавіка прэм’ер-міністар і выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Чэхіі заявілі, што расейскія спэцслужбы былі датычныя да выбухаў ў 2014 годзе на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбеціцэ на ўсходзе краіны. Тады загінулі два чалавекі.

Таксама ў суботу на мінулым тыдні паліцыя Чэхіі абвясьціла ў вышук двух чалавек, якія ў 2014 годзе — у дні, якія папярэднічалі выбуху, — заехалі ў краіну па расейскіх пашпартах на імя Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Яны выкарыстоўвалі таксама пашпарты Малдовы і Таджыкістану.

Паводле паведамленьняў СМІ, менавіта іх чэскія ўлады падазраюць у датычнасьці да выбухаў. Гаворка ідзе пра тых жа людзей, якіх у Вялікай Брытаніі падазраюць у атручэньні Сяргея і Юліі Скрыпалёў ў Солсбэры у 2018 годзе. Сьцьвярджаецца, што яны супрацоўнікі расейскай вайсковай выведкі, вядомай як ГРУ.

19 красавіка, як чакаецца, міністры замежных спраў краін Эўразьвязу абмяркуюць сытуацыю вакол высылкі з Чэхіі меркаваных расейскіх агентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG