Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала сталі ляўрэаткамі прэміі імя савецкага дысыдэнта Копелева


Дысыдэнт Леў Копелеў, 1996 год
Дысыдэнт Леў Копелеў, 1996 год

У сувязі з пандэміяй прысуджэньне прэміі імя Льва Копелева за мір і правы чалавека за 2020 і за 2021 год праводзіцца сумесна.

Як паведамілі ініцыятары ўзгнагароджваньня, прэмія імя Льва Копелева за мір і правы чалавека сёлета прысуджаецца прадстаўніцам Беларусі Сьвятлане Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай, Вераніцы Цапкале.

Аналягічнай прээміяй за 2020 год, уручэньне якой адклалі ў сувязі з пандэміяй, адзначаць расейскую мэдыяарганізацыю «ОВД-Инфо» і гісторыка Юрыя Дзьмітрыева. Аб’яднаная цырымонія пройдзе онлайн, пра дату арганізатары паведамяць дадаткова.

У анатацыі ўзнагароды адзначаецца, што Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала «зь велізарнай мужнасьцю вядуць палітычную і асабістую барацьбу за дэмакратыю і супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі».

«Гэтыя адважныя жанчыны сталі тварам мірнага пратэсту ў Беларусі. Пачынаючы са жніўня 2020 году, масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў душацца аўтарытарным кіраўніком Лукашэнкам з крайняй жорсткасьцю. Празь перасьлед Ціханоўская і Цапкала вымушаныя былі пакінуць краіну. Калесьнікава аказала супраціў пры спробе выправадзіць яе з краіны і знаходзіцца ў турме. Рэпрэсіі іх не зламалі. Сьвятлана Ціханоўская пры падтрымцы Эўрапарлямэнту і цяпер змагаецца за новыя і сумленныя выбары ў краіне», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ляўрэаты прэміі зьяўляюцца прадаўжальнікамі традыцый гуманіста і пісьменьніка Льва Копелева, які правёў апошнія гады жыцьця ў Кёльне. 10 гадоў ён быў вязьнем ГУЛАГу, у 1981-м яго пазбавілі савецкага грамадзянства. Памёр ён у 1997 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG