Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцаў у Бярозе і Магілёве выклікалі на допыты ў Сьледчы камітэт па крымінальнай справе супраць «Вясны»


Сяржук Русецкі
Сяржук Русецкі

Уціск за папярэднія месяцы зазналі супрацоўнікі і валянтэры Праваабарончага цэнтру «Вясна», журналісты і грамадзкія актывісты па ўсёй Беларусі.

Сьледчыя дзеяньні праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу — «Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», піша «Вясна».

5 красавіка ў Бярозе на допыт выклікалі ў якасьці сьведкі праваабаронцу Сержука Русецкага. У Магілёве на допыт выклікаюць таксама сябра «Вясны» Барыса Бухеля. Гэта ўжо трэці выклік праваабаронцы ў якасьці сьведкі.

У сьледчых ізалятарах знаходзіцца некалькі праваабаронцаў і валянтэраў: Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк (Менск), Леанід Судаленка (Гомель) і Тацяна Ласіца (Рэчыца). Усіх іх прызналі палітвязьнямі.

11 міжнародных праваабарончых арганізацый, уключаючы Amnesty International, раней выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад улады выконваць свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, спыніць перасьлед праваабаронцаў і мірных грамадзянскіх актывістаў, вызваліць усіх зьняволеных па палітычных матывах, якіх на дадзены момант у Беларусі 322 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG