Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Гродна Азоце» здарылася аварыя


Цэнтральны корпус прадпрыемства «Гродна Азот» 
Цэнтральны корпус прадпрыемства «Гродна Азот» 

Падчас зьліву вадкай серы з цыстэрны на заводзе «Гродна Азот» адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў. На месца здарэньня прыбыла служба Міністэрства надзвычайных сытуацый і хуткая дапамога.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Стачком Азота», дадаючы, што «работнікам цэха забаранілі распаўсюджваць інфармацыю» і што вытворчы працэс апынуўся «пад пагрозай спыненьня».

У дыспэчарскай службе заводу Радыё Свабода пацьвердзілі інцыдэнт, аднак сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасьць і што пары хімікатаў ня выйшлі за межы станцыі, дзе яны разьліліся. Паводле дыспэчара, месца здарэньня ачэпленае, вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі, на месцы здарэньня знаходзіцца і дырэктар прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG