Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадзенскай вобласьці ўводзяць плату за выезд на машыне за мяжу


Беларуска-польская мяжа
Беларуска-польская мяжа

Горадзенскі абласны савет уводзіць мясцовы збор за перасячэньне на машыне дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску

Пра гэта паведаміла агенцтва БЕЛТА.

Увядзеньне такога збору прадугледжвае абноўлены падатковы кодэкс, які ўступіў у сілу з 1 студзеня. Збор уводзіцца на год, да 1 студзеня 2023 году, заплаціць трэба будзе 1 базавую велічыню (цяпер 29 рублёў).

Збор будуць плаціць кіроўцы аўтамабіляў, што належаць арганізацыям або фізычным асобам.

Ад выплаты збору вызваляюцца машыны, на якіх едуць на пахаваньне блізкіх і сваякоў, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II групаў і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзянаў.

Падатак пачнуць браць празь месяц. Абяцаюць, што грошы пойдуць на барацьбу з каранавірусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG