Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як і за што затрымалі галоўнага рэдактара і фатографку «Нашай Нівы». ВІДЭА


Ягор Марціновіч
Ягор Марціновіч

На галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча 27 сакавіка ў Фрунзенскім РУУС склалі два пратаколы — за нібыта ўдзел у акцыі і нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы», дадаючы, што разам зь ім была затрыманая фатографка Надзея Бужан. Яе і карэспандэнтку Кацярыну Карпіцкую, затрыманую ў іншым месцы, адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Паводле «Нашай Нівы», незадоўга да затрыманьня Ягор Марціновіч папрасіў Надзею Бужан падабраць мабільнік, які адзін з кіроўцаў падняў з дарогі і кінуў у траву. Даішнікі і амапаўцы, якія праз 50–100 мэтраў спынілі аўтамабіль з журналістамі, пыталіся: «Дзе тэлефон?»

Аднак у пратаколе пра паездку на машыне і пра тэлефон няма ні слова. Работнікі міліцыі засьведчылі, што Ягор Марціновіч удзельнічаў у пікеце каля «Макдональдса», а пасьля сядзеў на зямлі, упіраўся і не хацеў ісьці ў аўтазак. Пасьля складаньня пратаколаў сілавікі наклалі арышт на тэлефон рэдактара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG