Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку, якая здымала Ніну Багінскую, пасадзілі на 15 сутак


Ніна Багінская, архіўнае фота
Ніна Багінская, архіўнае фота

25 сакавіка ў сеціве разышоўся ўрывак відэаінтэрвію зь Нінай Багінскай, у які патрапіла жорсткае затрыманьне дзяўчыны з фотакамэрай. Ёй аказалася 23-гадовая Марыя Ціханава, студэнтка маскоўскага Інстытуту сучасных мастацтваў.

Паводле зьвестак тэлеграм-каналу «Сьпісы турмы ў Жодзіне» , дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам, на волю яна выйдзе 9 красавіка.

Партал Tut.by адсылае да на відэа, дзе Марыю Ціханаву пасьля затрыманьня апытвае журналіст газэты «Советская Белоруссия». Студэнтка расказвае, што прыехала ў Менск здымаць матэрыял для курсавой працы.

«Праца пра сучасных жанчын, Ніна Багінская — адна зь іх. Я яе ўбачыла ў навінах і падумала, што гэта можа быць цікава. Сустрэча адбылася не выпадкова...», — удакладніла яна.

Загадчык катэдры «Рэжысуры кіно і тэлебачаньня» Аляксей Ханюцін пацьвердзіў парталу, што Марыя Ціханава зьяўляецца іх студэнткай. Яна атрымала ліст ад інстытуту да беларускіх уладаў з просьбай аб садзейнічаньні ў зборы матэрыялу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG