Санкцыі ўводзяцца ў адпаведнасьці з новым санкцыйным рэжымам за парушэньні правоў чалавека. Імёны і назвы арганізацый будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу.
Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд у ЭЗ і замарожваньне актываў.
ЭЗ упершыню ўжыў новы санкцыйных рэжым за перасьлед апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў дачыненьні да чатырох расейскіх чыноўнікаў: кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі Аляксандра Бастрыкіна, дырэктара Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Аляксандра Калашнікава, начальніка «Росгвардии» Віктара Золатава і генэральнага пракурора Ігара Краснова. Яны падпалі пад абмежаваньні, як адзначыў Брусэль, за дачыненьне да крымінальнага перасьледу Навальнага.