Паводле дадзеных каналу, спэцапэрацыю правяло контравыведнае дзяржаўнае агенцтва «Нацыянальная бясьпека».
Адзін з падазраваных мог быць затрыманы на аўтадарозе з Сафіі ў Плоўдзіў, перадае са спасылкай на крыніцы канал bTV. Паводле дадзеных тэлеканалу, для гэтага на выезьдзе з найбуйнейшага гораду краіны была арганізавана пагалоўная праверка дакумэнтаў. Паліцыя гэтай інфармацыі не камэнтуе.
Канал «Нова телевизия» ўдакладняе, што затрыманьне на выезьдзе са сталіцы стала неабходным, таму што падазраваны спрабаваў уцячы. Паводле крыніц рэдакцыі, усе затрыманыя — баўгарскія чыноўнікі, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі.
Афіцыйна затрыманьні не пацьвярджаліся і ня камэнтаваліся. З кастрычніка 2019 году ўлады Баўгарыі выслалі шэсьць расейскіх дыпляматаў праз падазрэньне ў шпіянажы, яшчэ аднаго не ўпусьцілі ў краіну. Некалькі разоў разам зь імі затрымліваліся, а затым арыштоўваліся мясцовыя грамадзяне.