Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, пазбаўленьне грамадзянства. Чым яшчэ Генпракуратура пагражае за «экстрэмізм»


Іншадумства ў любым выглядзе могуць прыраўнаць да экстрэмізму
Іншадумства ў любым выглядзе могуць прыраўнаць да экстрэмізму

Генэральная пракуратура распрацавала праект новай рэдакцыі закону аб супрацьдзеяньні экстрэмізму, згодна зь якім будзе весьціся ўлік арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Згодна з законапраектам, справы аб прызнаньні арганізацыі экстрэмісцкай і яе ліквідацыі будуць разглядацца судом першай інстанцыі ў скарочаныя тэрміны: да 1 месяца з дня прыняцьця заявы. Адначасова для заснавальнікаў і ўдзельнікаў прадугледжана забарона на працягу 5 гадоў займацца профільнай дзейнасьцю.

Асуджаных за злачынствы, зьвязаныя з экстрэмізмам, прапануецца таксама пазбаўляць права на занятак асобнымі відамі дзейнасьці — ад абароту зброі да пэдагагічнай і выдавецкай. Іх фінансавыя апэрацыі будуць падлягаць асабліваму кантролю. Ёсьць і пункт пра грамадзянства.

«Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія трапілі ў такі пералік, будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, а для грамадзян Беларусі гэтая акалічнасьць стане падставай для страты набытага грамадзянства», — сказана ў паведамленьні на сайце ведамства.

Акрамя таго, плянуецца ўнесьці папраўкі ў закон аб СМІ. У ім хочуць прадугледзець права пракурораў абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу і сеткавага выданьня, празь якія распаўсюджваюцца зьвесткі, «накіраваныя на прапаганду вайны і экстрэмісцкай дзейнасьці», а таксама інфармацыя, распаўсюд якой можа нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Істотна дапоўненае паняцьце «экстрэмісцкія матэрыялы»: да іх аднесена ня толькі інфармацыйная прадукцыя, але і сымболіка, атрыбутыка, прызначаная для экстрэмісцкай дзейнасьці і яе прапаганды.

Таксама пашыраныя падставы для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за экстрэмісцкія праявы, якія суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай яго прымяненьня да супрацоўнікаў унутраных органаў і службовых асобаў пры выкананьні сваіх абавязкаў.

У сваю чаргу, у Працоўны кодэкс маюць унесьці «безумоўную забарону» на палітычныя патрабаваньні пры правядзеньні забастоўкі, а рашэньне суду наконт гэтага будзе падлягаць неадкладнаму выкананьню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG