Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які прэзыдэнт патрэбны Беларусі. Спрэчка Лябедзькі і Навумчыка


Ці атрымалі беларусы прышчэпку ад аўтарытарызму? Як прадухіліць злоўжываньне ўладай і адначасна забясьпечыць цьвёрдую і эфэктыўную ўладу? Якая пабудова дзяржаўнай улады найлепш можа абараніць незалежнасьць?

Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца палітычны аналітык Сяргей Навумчык і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

Грамадзкая канстытуцыйная камісія прадставіла праект Канстытуцыі. Адзін зь кіраўнікоў камісіі — прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. 15 сакавіка 1994 году была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. 15 сакавіка 2021 году быў абвешчаны склад афіцыйнай канстытуцыйнай камісіі.

Лябедзька

  • Падчас абмеркаваньня праекту Канстытуцыі асаблівую грамадзкую цікавасьць выклікаюць пытаньні дзяржаўных моваў, сьмяротнага пакараньня і разьмеркаваньне ўладных паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады
  • Многія за 26 гадоў так наеліся прэзыдэнцтва, што лічаць, што шчасьце прыйдзе, як толькі зьнікне інстытут прэзыдэнцтва
  • У нашым праекце мы прадугледзелі парлямэнцкую сыстэму з прысутнасьцю інстытуту прэзыдэнцтва
  • У нас ёсьць апанэнты і ад улады — Пятро Пятроўскі, і ад незалежнага грамадзтва — Міхаіл Пастухоў
  • Павінен быць балянс галінаў улады, яны павінныя ўраўнаважваць адна адну
  • Можна казаць, што беларусы летась атрымалі прышчэпку ад аўтарытарызму. Але гэтая чума можа нэўтралізаваць прышчэпку і вярнуцца
  • Нам не хапае палітычнага досьведу жыцьця пры дэмакратыі
  • Тое, што мы маем цяпер — гэта ня моцнае прэзыдэнцтва, гэта гіпэрпрэзыдэнцтва, такога няма нідзе ў Эўропе, няма такога ў цывілізаваным сьвеце
Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
  • З чыста парлямэнцкай сыстэмай мы можам трапіць таксама ў пастку
  • Перавага Канстытуцыі 1994 году, за вяртаньне да якой выказалася большасьць апытаных плятформай «Голас», гэта галасаваньне супраць гіпэрпрэзыдэнцтва
  • Канстытуцыя 1994 году — гэта прэзыдэнцкая рэспубліка, а мы за парлямэнцкую
  • У выніку парлямэнцкай працы, дыскусіяў, абмеркаваньня камуністычная большасьць у 1991 годзе прагаласавалі за бел-чырвона-белы сьцяг і за «Пагоню»
  • Канстытуцыя 1994 году можа разглядацца як Канстытуцыя транзыту
  • Але нашая задача — прапанаваць Канстытуцыю новай Беларусі, памяняць сыстэму
  • Замежнікі могуць купляць і прэзыдэнта, і яго атачэньне, і партыі, і дэпутатаў
  • Небясьпека існуе ва ўсіх выпадках

Навумчык

  • У 1994 годзе фракцыя БНФ не галасавала за Канстытуцыю, мы былі супраць прэзыдэнцтва
  • Нам тады трэба было яшчэ некалькіх гадоў парлямэнцкай рэспублікі
  • Свае хібы мае і чыста парлямэнцкая рэспубліка. Але і прэзыдэнцкая мае, і мы іх 26 гадоў маем
  • Рэфэрэндум 1996 году быў дзяржаўным пераваротам
  • Летась мы назіралі, як кіраўнік дзяржавы, які мае ўсе паўнамоцтвы, адмаўляў нават факт пандэміі
  • А міністэрства здароўя малявала хлусьлівыя вынікі захворваньня і сьмерцяў
Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык
  • У парлямэнцкай рэспубліцы прэм’ера б прыцягнулі да адказнасьці, магчыма, справа б дайшла да датэрміновых выбараў
  • Я лічу аптымальным вяртаньне да Канстытуцыі 1994 году
  • У выніку парлямэнцкіх выбараў мы можам атрымаць зусім ня той вынік, на які спадзяюцца нацыянальна-дэмакратычныя сілы
  • Але тое самае тычыцца і прэзыдэнцкіх выбараў
  • Я мяркую, што павінная быць дзяржаўнасьць адной беларускай мовы. Гэта — трывалая гарантыя незалежнасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG