Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», васьмі абвінавачаным прызначылі такія пакараньні:
- Абрамуку Дзьмітрыю і Бруху Віталю — па 2 гады «хіміі»;
- Арцецкаму Аляксею — 1 год і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
- Бараноўскаму Аляксею, Качурку Дзьмітрыю і Талатыньніку Ўладзімеру — па 1,5 года «хіміі»;
- Буневічу Дзьмітрыю — 1 год 8 месяцаў калёніі агульнага рэжыму;
- Місюту Генадзю — 1 год і 6 месяцаў «хатняй хіміі».
Дзяржаўнае абвінавачаньне на судовым працэсе прадстаўлялі пракуроры Юшчук і Ляшок. Менавіта такое пакараньне яны і прасілі.
На абвяшчэньне выраку ня трапіла частка публікі, у тым ліку журналісты недзяржаўных мэдыяў.
Раней у Берасьці асудзілі дзевяць чалавек за «масавыя беспарадкі», у іх ліку траіх непаўналетніх.