Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі затрымалі «вядзьмарак». Прафіляктычную гутарку зь імі паказалі на тэлевізіі


Чачэнская «вядзьмарка» Роза Мурдалава. Ілюстрацыйнае фота
Чачэнская «вядзьмарка» Роза Мурдалава. Ілюстрацыйнае фота

Чачэнскі дзяржаўны тэлеканал «Грозны» апублікаваў у Інстаграме рэпартаж пра жыхарак Чачэніі, затрыманых за тое, што яны нібыта праводзілі вядзьмарскія абрады.

«У ліку затрыманых махлярак і настаўніца грамадазнаўства і гісторыі, якая дадаткова зарабляла прадказаньнямі», — гаворыцца ў пасьце тэлеканала.

Галоўны спэцыяліст Цэнтру ісламскай мэдыцыны Адам Эльжуркаеў на камэру правёў з затрыманымі «прафіляктычную гутарку», заявіўшы, што вядзьмарства ў ісламе — гэта грэх.

У дзяржаўнай тэлевізіі Чачэніі рэгулярна «выкрываюць» вядзьмарак. У 2019 годзе паказалі тэлесюжэт пра дзьвюх затрыманых жанчын, якія нібыта займаліся чарадзействам. Эльжуркаеў тады заявіў, што «гэтыя вядзьмаркі небясьпечнейшыя за ўсякі тэрарызм, вахабізм, наркаманію». «Вядзьмарка» пакаялася на камэру: «Я была на няправільным шляху. Я бруднае стварэньне. Бруднейшай за мяне няма ніякай іншай істоты на гэтым сьвеце. Горшая за шайтана».

У лютым 2020 га ў эфіры тэлеканала «Грозны» выйшлі некалькі сюжэтаў аб затрыманьні людзей, якіх улады абвінавацілі ў занятку чарадзействам. Адзін з рэпартажаў апавядаў аб мясцовай жыхарцы, яе мужы і сяброўцы, якія аказвалі «акультныя паслугі». Прабачэньні затрыманых суправаджаліся пакаяньнем іхных сыноў у тым, што не дапільнавалі за бацькамі.

Жыхароў Чачэніі рэгулярна прымушаюць прасіць прабачэньня за сказаныя словы або ролікі, камэнтары і іншыя дзеяньні, якія не падабаюцца ўладам рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG