Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў


Гаспадар сеткі «Табакерак» — Аляксей Алексін . Ілюстрацыйнае фота.
Гаспадар сеткі «Табакерак» — Аляксей Алексін . Ілюстрацыйнае фота.

Набліжаныя да беларускай улады бізнэсоўцы Аляксей Алексін і Аляксандар Зайцаў зарэгістравалі некалькі кампаній у Літве, якія «дэманструюць відавочныя прыкметы адмываньня грошай».

Пра гэта паведамляецца ў сумесным расьсьледаваньні Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (Organised Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP)), парталу Siena. lt і тэлеканалу «Белсат».

Партал Reform.by зрабіў кароткі пераказ асноўных тэзісаў артыкулу, апублікаванага 10 сакавіка на сайце OCCRP. Размова ідзе пра тое, як пачыналі свой бізнэс у Літве Алексін і Зайцаў.

Сваю літоўскую UAB Lexie Ventures Аляксей Алексін зарэгістраваў восеньню 2012 году па адрасе Giedraiciu g., 2, кв. 7. Гэта закінуты будынак у Вільні, дзе зарэгістравана яшчэ каля 50 кампаній. Яе асноўны від дзейнасьці — кансалтынг. Затым Lexie Ventures купіла кватэру ў Вільні, дзе ў сваю чаргу ў 2013 годзе былі зарэгістраваныя ў адзін і той жа дзень яшчэ дзьве кампаніі без прыкметнай дзелавой актыўнасьці і без пэрсаналу — Paralama і Corami.

У абедзьвюх кампаній аднолькавая незвычайная структура ўласнасьці. У кожнай зь іх было два саўладальнікі — кіпрская фірма і прыватныя нідэрляндзкія фонды з сугучнымі назвамі Stichting Paralama і Stichting Corami. Усе яны кіраваліся вядомым літоўскім пастаўшчыком інтэграваных бізнэс-паслуг Lewben. Як адзначаюць расьсьледавальнікі, такія фонды ў Нідэрляндах па законе ня маюць акцыянэраў, толькі мэнэджараў, і іх можна выкарыстоўваць для ўтойваньня ўласнасьці і перанакіраваньня прыбытку, каб пазьбегнуць выплаты падаткаў.

У OCCRP сьцьвярджаюць, што гэтыя два фонды зьвязаныя з Алексіным празь бізнэс-партнэра і былога кіраўніка нідэрляндзкага філіялу Lewben Марыюса Кірзадаса (Marius Girzadas).

Па дакумэнтах, кампанія Paralama была аптовым прадаўцом аўтамабільных запчастак. Без адзінага супрацоўніка за няпоўныя два гады яна змагла дамагчыся абароту ў 42,3 млн эўра. Крыху менш пасьпяхова адпрацавала Corami, якая нібыта гандлявала запчасткамі для аўтамабіляў. Празь яе прайшло 4 млн эўра. Абедзьве кампаніі былі ліквідаваныя ў адзін дзень у 2015 годзе.

Разам гэтыя кампаніі, не ўкамплектаваныя пэрсаналам, перавялі праз свае літоўскія рахункі больш за 46 мільёнаў эўра менш чым за два гады, хоць фінансавыя справаздачы не даюць ніякіх намёкаў на тое, адкуль і куды пайшлі гэтыя грошы, пішуць расьсьледавальнікі.

Прыкладна ў той жа час у 2012 годзе ў Літве рэгіструецца кампанія Аляксандра Зайцава пад назвай UAB Sohra. Затым бізнэсовец прадаў сваю літоўскую фірму ў 2017 годзе. Пакупніком была кіпрская кампанія Litenburgo Investments, створаная і кіраваная Lewben, але якая належыць галяндзкаму фонду, якія таксама кіраваў Lewben. А ўжо ў 2018 годзе Зайцаў стаў адзіным уладальнікам Litenburgo. Налета Sohra зноў пачала гандляваць, зафіксаваўшы гадавы аб’ём продажаў у 224 тысячы эўра.

Сьледчыя адзначаюць, што літоўская кампанія Алексіна Lexie Ventures больш не валодае кватэрай, у якой былі зарэгістраваныя Paralama і Corami. Сёньня яна працуе ў прэстыжным раёне на поўначы Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG