Па папярэдніх падліках тэлерадыёкарпарацыі SFR і выданьня Tagesanzeiger, 52 адсоткі жыхароў краіны ня хочуць бачыць на вуліцах сваіх гарадоў закрытыя твары.
За забарону прагаласавала большасьць з 26 кантонаў Швайцарскай канфэдэрацыі.
Ініцыятыва аб забароне на бурку належыць дэпутатам правага крыла нацыянал-кансэрватыўнай Народнай партыі Швайцарыі. Выключэньнем стануць толькі масавыя рэлігійныя мерапрыемствы.
Пасьля зацьвярджэньня вынікаў рэфэрэндуму прадпісаньне аб відах адзеньня ў грамадзкіх месцах зьявіцца ў канстытуцыі Швайцарскай Канфэдэрацыі. Па стане на 2018 год доля мусульман сярод усіх жыхароў Швайцарыі складала каля 450 тысяч, або 5,3 працэнта.