У пісьмовым камэнтары для DW гаворыцца, што «ажыцьцяўляючы пастаўкі газавых турбін у Беларусь на падставе тэндэру, які адбыўся ў канцы 2018 году, Siemens Energy падтрымлівае разьвіцьцё энэргетычнай інфраструктуры гэтай краіны. Электрычнасьць неабходная для задавальненьня элемэнтарных чалавечых патрэбаў і служыць тым самым усім жыхарам краіны».
У супрацоўніцтве зь Беларусьсю, гаворыцца далей у адказе, кампанія «строга прытрымліваецца, натуральна, усіх дзейных нацыянальных і міжнародных прадпісаньняў і распараджэньняў». Напрыканцы прэс-служба Siemens Energy запэўніла DW: «Мы, вядома ж, вельмі ўважліва назіраем за тым, як людзі ў Беларусі патрабуюць больш дэмакратыі, і за актуальным разьвіцьцём падзей».