Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у абыход краін Балтыі — праз Расею


Марскі порт Санкт-Пецярбурга, ілюстрацыйнае фота
Марскі порт Санкт-Пецярбурга, ілюстрацыйнае фота

У расейскія марскія парты пачалі пастаўляць беларускія нафтапрадукты. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце Міністэрства транспарту Расеі.

«Для перавалкі ў тэрмінале ТАА „Портэнерго“ (марскі порт Усьць-Луга) адпраўлена больш за 5 тысяч тон беларускага бэнзіну. Першы састаў прыбыў на тэрыторыю Расеі раніцай 6 сакавіка. Чакаецца, што 9 сакавіка ён прыбудзе ў тэрмінал „Портэнерго“. Адпраўнікам выступіў Мазырскі НПЗ», — гаворыцца ў паведамленьні.

У ведамстве ўдакладнілі, што 6 сакавіка з Мазырскага НПЗ таксама адгружаная партыя мазуту аб’ёмам 3,6 тысяч тон зь перавалкай у Санкт-Пецярбурскі нафтавы тэрмінал.

Пастаўкі адбыліся адпаведна падпісанаму 19 лютага міжурадаваму пагадненьню аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія марскія парты. Дакумэнт прадугледжвае перавалку амаль 10 млн тон грузаў у 2021-2023 гадах. Гэта мазут, бэнзін, газойль і г.д.

Раней такая перавалка ішла пераважна праз парты краін Балтыі, але ў адказ на санцыі Эўразьвязу Аляксандар Лукашэнка загадаў перанакіраваць усю плынь на Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG