Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыю супраць «рэабілітацыі нацызму» на тэлеканале СТВ за дзень падпісалі больш за 3 тысячы чалавек


Пратэст супраць дэзынфармацыі дзяржаўных тэлеканалаў улетку 2020 году, Менск
Пратэст супраць дэзынфармацыі дзяржаўных тэлеканалаў улетку 2020 году, Менск

Аўтары дакумэнту патрабуюць прыцягнуць Голікава да крымінальнай адказнасьці, а каналу СТВ вынесьці пісьмовае папярэджаньне.

На плятформе Petitions.by зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй супраць усхваленьня нацызму на дзяржаўным тэлеканале СТВ Аляксеем Голікавым. Сюжэт выйшаў 22 лютага пад загалоўкам «Улада і парадак — гэта ня тое, што можна трымаць растапыранымі пальцамі».

У пэтыцыі гаворыцца, што ролік зьмяшчае прыкметы правапарушэньня, прадугледжанага арт. 130 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці, рэабілітацыя нацызму».

«У гэтым роліку даецца станоўчая ацэнка забойстваў нацыстамі мірнага насельніцтва за нязначныя правапарушэньні і, мяркуем, прапануецца ўвесьці падобную практыку ў Рэспубліцы Беларусь».

Аўтары пэтыцыі падкрэсьлілі, што ролік «глыбока абурыў» іх, яны лічаць недапушчальным рэабілітацыю і апраўданьне нацызму, таму зьвяртаюцца ў Сьледчы камітэт і Міністэрства інфармацыі, якім зварот накіруюць 27 лютага пасьля збору подпісаў.

У звароце таксама падкрэсьлілі, што Мінінфарм і Сьледчы камітэт маюць кампэтэнцыі, каб адпаведным чынам адрэагаваць на паведамленьне аб зьдзяйсьненьні злачынства. Міністэрства можа выдаць СТВ папярэджаньне і абмежаваць доступ да каналу, а СК можа завесьці крымінальную справу супраць Голікава ў сувязі зь ягонымі заявамі ў этэры.

Па стане на 15 гадзін 24 лютага пэтыцыю падпсіалі больш за 3000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG