Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нігерыі ня будуць плаціць выкуп тэрарыстам, якія выкралі 42 чалавекі з каледжу


Імёны школьніц, выкрадзеных у Чыбуку 14 красавіка 2014 году. 100 зь іх дагэтуль не знайшлі
Імёны школьніц, выкрадзеных у Чыбуку 14 красавіка 2014 году. 100 зь іх дагэтуль не знайшлі

Адзін зь нігерыйскіх сэнатараў зьвярнуў увагу на штат, у якім адбылося выкраданьне. Па яго словах, тэрарысты вольна пачуваюцца там ужо 7 гадоў.

Улады Нігерыі працягваюць разьбірацца з выкраданьнем 42 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей з дзяржаўнага каледжу навукі ў горадзе Кагара ў мясцовасьці Рафі, штат Паўночны Нігер. Аднаго вучня забілі, астатніх павялі ў суседні лес. Міністар інфармацыі і культуры Лай Махамад заявіў, што выкуп тэрарыстам плаціць ня будуць, піша Vanguard.

Сэнатар Сані Муса, які прадстаўляе штат Усходні Нігер, у якім адбылося выкраданьне настаўнікаў і вучняў, заявіў, што ў апошнія 7 гадоў ня толькі ў гэтай мясцовасьці жыхары зазналі «бандыцкую аблогу». Пад пагрозай іншыя мясцовасьці ў гэтым штаце, дзе пастаянна адбываюцца акты бандытызму, у тым ліку выкраданьні дзяцей.

Тэрарысты «Бока Харам» два месяцы таму напалі на школу ў мясцовасьці Каціна, у якой узялі ў закладнікі 300 чалавек. Прычым адбылося гэта падчас візыту ў штат прэзыдэнта Мухамаду Бухары, які сам паходзіць з Усходняга Нігеру. Пазьней вучняў адпусьцілі, уладам удалося дамовіцца з тэрарыстамі.

Як адзначае Сані Муса, фэдэральны ўрад пакуль ня мае эфэктыўнага рэцэпту барацьбы з тэрарыстамі ў штаце Ўсходні Нігер, усе справаздачы, якія штодзённа дастаўляюцца прэзыдэнту краіны, пакуль не прывялі да вырашэньня праблемы. Так і не ўвялі надзвычайнае становішча, фэдэральны ўрад не прасіў мясцовыя ўрады прыняць бясьпеку ў якасьці прыярытэту.

На думку сэнатара, дзяржава магла б прапаноўваць маладым беспрацоўным людзям навучаньне і службу ў мілітарных арганізацыях, якія б сталі на абарону краіны ад пагрозы. Вялікай праблемай ёсьць і тое, што мясцовыя ўрады часьцяком раскрадаюць бюджэт, пакладзены на бясьпеку, у выніку ў дзяржаўных службаў у рэгіёнах не заўсёды хапае якаснага ўзбраеньня, каб супрацьстаяць тэрарыстам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG