«Учора дзьве журналісткі „Белсату“ Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева былі беспадстаўна асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі. Іншых супрацоўнікаў СМІ чакае падобны лёс. Такія вэрдыкты накіраваныя на запалохваньне і замоўчваньне журналістаў і працаўнікоў СМІ, якія проста выконваюць сваю працу, а таксама на тое, каб не дапусьціць фактычнай інфармацыі да беларускага народу і ня толькі», — гаворыцца ў заяве прэсавага прадстаўніка кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Жузэпа Бурэля.
«Эўрапейскі Зьвяз таксама нагадвае, што дыпляматам трэба дазваляць працаваць без запалохваньня ды зьневажальнага абыходжаньня і дэзынфармацыі з боку дзяржаўных СМІ, што адбывалася ў апошнія дні», — дадаў Пэтэр Стана.