Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: «Лукашэнку цяжка паверыць, што гэта ня Захад, а Беларусь страціла цярпеньне»


Лінас Лінкявічус, архіўнае фота
Лінас Лінкявічус, архіўнае фота

Колішні пасол Літвы ў Беларусі (2012) і былы літоўскі міністар замежных спраў (2012—2020) Лінас Лінкявічус адрэагаваў на закіды Аляксандра Лукашэнкі ў бок Захаду, якія прагучалі на 6-м УНС.

«Лідэр, які сыходзіць, падбадзёрвае сябе і абʼяўляе, што ён выйграў «інсьпіраваны Захадам бліцкрыг». Яму цяжка паверыць, што гэта ня Захад, а Беларусь страціла цярпеньне, людзі змагаюцца 6 месяцаў і не зьбіраюцца спыняцца, пакуль ня стануць свабоднымі. Гэта іх краіна!» — напісаў Лінкявічус у твітэры.

11 лютага Лукашэнка заявіў, што «Беларусь зазнала „жэстачайшую“ атаку звонку».

«Ім трэба было праверыць мэтодыкі на маналітнай рэспубліцы. Атрымаецца — можна дзейнічаць далей. Гэта быў трамплін для нападу на Расею. Так адпрацоўваўся сцэнар не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу. Бліцкрыг», — адзначыў Лукашэнка. «І ён не адбыўся. Пакуль што».

«Мы ўтрымалі сваю краіну. Пакуль. Бо ня ведаем, чаго яны хочуць. Але яны ад нас не адступяцца. І нам трэба выстаяць. Цяперашні год будзе ў гэтым сэнсе вырашальным».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG