Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Нямеччыны: Дух дэмакратыі ў Беларусі выпушчаны з бутэлькі, яго немагчыма вярнуць назад


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас

Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас анансаваў стварэньне мэханізму для збору доказаў аб выпадках парушэньня правоў чалавека ў Беларусі і паведаміў аб выдзяленьні 21 млн эўра на праграму падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў краіне. Пра гэта ён заявіў у суботу на онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю».

«Мы распрацавалі плян падтрымкі грамадзянскай супольнасьці Беларусі на суму да 21 мільёнаў эўра», — паведаміў міністар. У яго рамках прадугледжваюцца, у прыватнасьці, стыпэндыі студэнтам і школьнікам, «якія з прычыны іх удзелу ў дэманстрацыях былі выключаныя» з адукацыйных установаў. «Мы будзем падтрымліваць незалежныя СМІ. Мы акажам псыхалягічную дапамогу ахвярам катаваньняў і забясьпечым прытулак у Нямеччыне беларусам, якія цярпяць перасьлед», — запэўніў Маас.

«І мы створым мэханізм, каб зьбіраць доказы супраць тых, хто парушае правы чалавека», — заявіў кіраўнік МЗС. Маас сьцьвярджаў, што «прыйдзе дзень, калі яны будуць прыцягнутыя да адказнасьці».

Нямецкі міністар лічыць, што ў Беларусі «дух дэмакратыі выпушчаны з бутэлькі і яго немагчыма вярнуць назад». Ён запэўніў удзельнікаў дэманстрацый у тым, што «Нямеччына і ЭЗ стаяяць на баку» пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG