Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі заявілі, што завяршаюць выпрабаваньні ўласнай ракеты сярэдняй далёкасьці


Рэактыўная сыстэма залпавага агню беларускай вытворчасьці «Палянэз». Ілюстрацыйнае фота.
Рэактыўная сыстэма залпавага агню беларускай вытворчасьці «Палянэз». Ілюстрацыйнае фота.

Акрамя таго, ідзе распрацоўка ракеты большай далёкасьці.

У лютым 2021 году маюць завяршыцца выпрабаваньні беларускай ракеты сярэдняй далёкасьці, пасьля гэтага можна будзе гаварыць аб яе зьяўленьні ў арсэнале вайскова-прамысловага комплексу краіны, паведаміў старшыня Дзяржкамваенпрому Дзьмітры Пантус у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1».

«У лютым гэтага году на тэрыторыі Беларусі мы працягнем выпрабаваньні і, думаю, завершым іх. І можна будзе сказаць дакладна, што ракета сярэдняй далёкасьці на 70 км у Рэспублікі Беларусь зьявілася», — сказаў Пантус.

Акрамя таго, паводле яго, ідзе распрацоўка ракеты большай далёкасьці:

«Выходзім на практычныя выпрабаваньні гэтага вырабу».

Падводзячы вынікі 2020 году, Пантус паведаміў, што ў цэлым было пастаўлена больш за 2,2 тысячы адзінак узбраеньня і тэхнікі сілавым ведамствам, больш за 800 адзінак сродкаў сувязі, комплексных станцый, 1,35 тысячы адзінак тэлекамунікацыйнага абсталяваньня — Узброеным сілам.

Рэнтабэльнасьць продажаў, па інфармацыі чыноўніка, склала амаль 17%, «гэта даволі высокі паказчык».

Кіраўнік ведамства разьлічвае «максымальна рэанімаваць усе тыя замежнаэканамічныя сувязі, якія з улікам пандэміі ў 2020 годзе былі ў пэўнай ступені прыпыненыя», на Міжнароднай выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2021. Там будзе ўпершыню прадстаўлена каля 240 беларускіх распрацовак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG