Мікола Купава нарадзіўся ў Воршы ў 1946 годзе. Жыве ў Менску. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, малярства і эксьлібрыса. Дасьледуе беларускую архітэктуру, у прыватнасьці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідзтва.
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музэях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.
Менавіта ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь.
Міколу Купаву ўзнагародзілі памятным мэдалём да 100-годзьдзя БНР.
У 2020 годзе мастак перахварэў на каранавірус, ляжаў у шпіталі, але акрыяў ад хваробы.