Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматдзетную маці пакаралі за нацыянальны сьцяг у гандлёвым цэнтры Dana Mall. ВІДЭА


Вольга Баброва
Вольга Баброва

Вольга Баброва — шматдзетная маці зь Менску. 14 студзеня яна была сярод тых, хто вывешваў вялізны бел-чырвона-белы сьцяг у гандлёвым цэнтры Dana Mall.

Раніцай 22 студзеня па яе прыйшлі проста ў кватэру, расказала Вольга.

Наступныя тры дні да суду жанчына правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, прапусьціла дзень народзінаў малодшага сына, якому споўнілася 6 гадоў. Дзяцей увесь гэты час глядзеў муж.

Суд пакараў Вольгу Баброву буйным штрафам — 870 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG