Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Сынадальным аддзеле Беларускай праваслаўнай Царквы (Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату) у пытаньнях узаемаадносін Царквы і грамадзтва.
«Так. пацьвярджаем, памёр сёньня ў шпіталі, калі пахаваньне будзе, афіцыйна паведмім на нашым сайце», — сказаў протаярэй Аляксандар Шымбалёў.
Пазьней інфармацыя пра сьмерць Філарэта зьявілася на сайце БПЦ.
Філарэт у сьнежні хварэў на COVID-19.
Былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт (Кірыл Вахрамееў) нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве.
Працаваў загадчыкам асьпірантуры Маскоўскай духоўнай акадэміі, а затым і рэктарам акадэміі. У Беларусь Філарэт прыехаў у 1978 годзе, калі яго прызначылі мітрапалітам Менскім і беларускім, а таксама патрыяршых экзархам Заходняй Эўропы. У 1991 годзе быў народным дэпутатам СССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня.
З 31 студзеня 1990-га па 25 сьнежня 2013 году быў кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы. У 2009 годзе мог узначаліць Маскоўскі патрыярхат, яго выбралі ў тройку кандыдатаў. Але неўзабаве Філарэт адмовіўся ад прэтэнзій на пасаду, выступіўшы за кандыдатуру будучага кіраўніка РПЦ Кірыла.
У апошнія гады Філарэт насіў званьне пачэснага экзарха. У сьнежні 2020 году заразіўся каранавірусам.