Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паведаміў, што ня будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Байдэна


U.S President Donald Trump gives an address, a day after his supporters stormed the U.S. Capitol in Washington, U.S.
U.S President Donald Trump gives an address, a day after his supporters stormed the U.S. Capitol in Washington, U.S.

Дзеючы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп — насуперак традыцыі — будзе адсутнічаць на цырымоніі ўступленьня на пасаду прэзыдэнта 20 студзеня дэмакрата Джо Байдэна

Трамп паведаміў пра гэта ў пятніцу ў сваім Твітэры.

«Для ўсіх, хто цікавіцца: я не зьбіраюся на інаўгурацыю 20 студзеня» — напісаў Трамп, які так і не прызнаў перамогу Байдэна на выбарах, хоць і заявіў, што перадасьць яму ўладу.

Крыніца агенцтва Reuters у Белым доме паведаміла, што Трамп плянуе пакінуць Вашынгтон напярэдадні дня інаўгурацыі, 19 студзеня. «Голас Амэрыкі» зьвярнуў увагу на тое, што 20 студзеня Дональд Трамп правядзе ў сваім маёнтку Мар-а-Лага на паўднёвым узьбярэжжы Флорыды.

The New York Times паведаміла сёньня, што Трамп абмяркоўваў з дарадцамі магчымасьць «памілаваць самога сябе». Выданьне спаслалася да дзьве дасьведчаныя крыніцы.

Паводле газэты, абмяркоўваючы пытаньне аб самамапамілаваньні, Трамп зыходзіць з таго, што яго «меркаваныя ворагі» могуць пачаць яго судовы перасьлед пасьля завяршэньня прэзыдэнцкага мандату.

З юрыдычнага пункту гледжаньня такі ўчынак стаў бы беспрэцэдэнтным: ніводзін з папярэдніх прэзыдэнтаў ЗША ня выдаваў указу аб памілаваньні сябе самога.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG