Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая музыка беларускага пратэсту за навагодні тыдзень: Піт Паўлаў, «Дай дарогу!», «Вольны хор» і іншыя


Беларускія выканаўцы і на навагоднім тыдні працягнулі запісваць новыя песьні ці рабіць апрацоўкі старых, прысьвечаныя пратэстам у краіне.

Сярод новага, што зьявілася за тыдзень у беларускай музыцы, — віншаваньні ў прыпевачным стылі, «Ваяцкі марш», кліпы.

«Ворона» зьняла страшнаваты кліп на песьню «Народная кроў».

«Вольны хор» змантаваў відэа жывога выкананьня песьні «Добры вечар табе, пане гаспадару» і прадставіў на «Белсаце» кліп на «Ваяцкі марш».

Піт Паўлаў прасьпяваў аптымістычную «Пад Новы год».

Tor Band запісалі «С Новым годом!» — віншаваньне ў прыпевачным стылі.

Лідэр «Дай дарогу!» расказаў у песьні «Бусел» пра аварыю верталёта ў 23:34 ночы.

Фрагмэнт навагодняга шоў «Белсату» і «ЧынЧынЧэнэл» з «Хто там ідзе?» ад «Купалаўцаў» зрабілі асобным кліпам.

«Разьбітае сэрца пацана» прысьвяціла песьню «Бег» Сяргею Міронаву (мэм «хлопотное дельце»).

І яшчэ — «З Новым годам!» ад Макса Шчура і сяброў.

А за ўвесь час беларускага пратэсту набралося ўжо 488 новых песень. Іх можна паслухаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG