Паводле зьвестак міжнароднага Камітэту абароны журналістаў, на 1 сьнежня гэтага году ня менш за 274 супрацоўнікі СМІ знаходзяцца пад арыштам або ў зьняволеньні — гэта сама больш з пачатку 1990-х гадоў, калі арганізацыя пачала зьбіраць і публікаваць адпаведныя зьвесткі. У гэты лік ня ўключаныя як мінімум 75 журналістаў, якія цягам году траплялі ў сьледчыя ізалятары і турмы, але пазьней былі вызваленыя.
Адзначаецца, што ў першай чацьвёрцы краін паводле колькасьці арыштаваных супрацоўнікаў СМІ знаходзяцца Кітай, Турэччына, Эгіпет і Сырыя, і што асноўная прычына рэпрэсіяў супраць журналістаў — «пратэсты і палітычная напружанасьць».
У Беларусі на гэты момант 8 зьняволеных журналістаў.