Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аднаго палітвязьня ў Беларусі стала меней: наваполацкі актывіст Віктар Шавура на волі


Наваполацак, ілюстрацыйнае фота
Наваполацак, ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам стала вядома пра вызваленьне аднаго палітычнага вязьня з больш як паўтары сотні.

«Вясна» паведамляе, што прызнаны праваабарончай супольнасьцю палітзьняволеным Віктар Шавура, якога трымалі ў віцебскім СІЗА і вінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), вызвалены.

Такім чынам, на 15 сьнежня ў Беларусі налічваецца 155 палітычных вязьняў.

Віктара Шавуру затрымалі ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. Праз тры дні ягонай маці пазваніў сьледчы зь Віцебску і паведаміў, што сыну выставілі абвінавачаньне за «ўдзел у масавых беспарадках».

Беларускія праваабаронцы прызналі маладога чалавека палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG