Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыі Калесьнікавай прысудзілі нямецкую прэмію на знак прызнаньня «адвагі і бескампраміснасьці»


Марыя Калесьнікава, лета 2020
Марыя Калесьнікава, лета 2020

Марыі Калесьнікавай прысудзілі прэмію ў галіне правоў чалавека фонду імя Гэрхарта Баўма.

Сваім рашэньнем аргкамітэт дэманструе «пакланеньне перад адвагай і бескампраміснасьцю» апазыцыянэркі, паведамілі DW у фондзе ў суботу, 12 сьнежня. Прэмія складае 10 000 эўра.

Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца на фэстывалі новай музыкі Eclat у Штутгарце 7 лютага 2021 году. Калесьнікава «за неверагодна кароткі час ператварылася ў вядучую постаць беларускага дэмакратычнага руху», заявіла адна з кіраўнікоў фэстывалю Крыстын Фішэр. Узнагароду за Марыю, якая ад пачатку верасьня знаходзіцца пад вартай, атрымае яе сястра Тацьцяна Хоміч.

Марыя Калесьнікава не ўпершыню стала ляўрэатам нямецкай прэміі. Так, у пачатку сьнежня ёй разам зь Веранікай Цапкалай і Сьвятланай Ціханоўскай прысудзілі прэмію імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова». Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе 24 красавіка ў Вормсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG