Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зрабілі яшчэ крок да зацьвярджэньня вакцыны супраць COVID-19


Напярэдадні рашэньня адносна вакцыны Pfizer/BioNTech мэдычныя экспэрты ЗША апублікавалі дакумэнт, які сьцьвярджае, што гэтая вакцына не выклікае ніякіх засьцярогаў адносна яе бясьпекі і эфэктыўнасьці.

Гэта азначае зь вялікай імавернасьцю, што 10 сьнежня на пасяджэньні амэрыканскага рэгулятара, Упраўленьня санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў, вакцына будзе зацьверджаная для выкарыстаньня ў масавых прышчэпках у ЗША.

Станам на дзень 8 сьнежня, паводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкіза, колькасьць інфікаваных COVID-19 у ЗША перасягнула адзнаку 15 мільёнаў. Сярэднясутачная колькасьць сьмерцяў ад заражэньня каранавірусам у ЗША за апошні тыдзень паднялася да 2 тысяч.

Вялікая Брытанія 8 сьнежня стала першай заходняй дзяржавай, якая пачала масавыя прышчэпкі вакцынай Pfizer/BioNTech.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG