Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Баскаў абвінаваціў Міжнародны алімпійскі камітэт у парушэньні Алімпійскай хартыі


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Баскаў (справа) на Калядным аматарскім хакейным турніры, 2017 год
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Баскаў (справа) на Калядным аматарскім хакейным турніры, 2017 год

Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі, сябра выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Дзьмітры Баскаў адрэагаваў на санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэту ў дачыненьні НАК Беларусі.

Ён заявіў, што МАК ня выканаў адзін з базавых прынцыпаў алімпізму. У сваім камэнтары Баскаў сказаў, што цалкам падзяляе пазыцыю НАК і таксама лічыць, што рашэньне МАК «носіць перадузяты і неабгрунтаваны характар».

Ён упэўнены, што шмат у чым яно было прадыктавана зьнешнім палітычным ціскам, які аказваецца цяпер не толькі на саму Беларусь, але і на «шматлікіх яе партнэраў, у тым ліку і на міжнародную спартовую супольнасьць».

На думку Баскава, які таксама трапіў пад санкцыі як член выканкаму, МАК не ўлічыў адзін з галоўных прынцыпаў алімпізму — спорт павінен заставацца па-за палітыкай, сваёй мэтай ставіць аб’яднаньне, а не разьяднаньне нацый.

Таксама Дзьмітры Баскаў спадзяецца, што Нацыянальны алімпійскі камітэт на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным сынам Віктарам у якасьці першага намесьніка здолее абараніць інтарэсы ўсіх беларускіх спартоўцаў.

«НАК Беларусі штодня прыкладае ўсе намаганьні для разьвіцьця Алімпійскага руху ў нашай краіне і ўмацаваньня іміджу Беларусі на міжнароднай спартовай арэне», — сказаў Баскаў.

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў Лукашэнку прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях і іншых спаборніцтвах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG