За апошні дзень у Беларусі зарэгістравалі 1483 новыя выпадкі інфэкцыі COVID-19. Памерлі 8 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу дасягнула 125 482, памерлых — 1104 чалавек.
Паправіліся і выпісаныя 850 чалавек за дзень, 104 698 — за ўвесь час.
Днём раней, 22 лістапада, паведамлялі пра 1564 новых хворых і 7 сьмерцяў.
Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў у абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер патрэбна насіць маскі. Сродкі індывідуальнай засьцярогі прадпісана выкарыстоўваць ува ўсіх грамадзкіх памяшканьнях і ў грамадзкім траснпарце.