Сёньня гурт Naviband прэзэнтаваў расейскамоўную песьню «Мільёны вялікіх сэрцаў».
У якасьці вокладкі да яе яны ўзялі карціну Ўладзімера Цэсьлера — стылізаваны бел-чырвона-белы сьцяг з маленькімі сэрцайкамі, якія складаюць чырвоную паласу.
Песьню выклалі на 9 папулярных плятформаў у інтэрнэце.