Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ня выпусьціў з-пад варты сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максіма Знака


Максім Знак, 21 жніўня 2020
Максім Знак, 21 жніўня 2020

Суд Партызанскага раёну Менску 16 лістапада не задаволіў скаргу на падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай Максіма Знака.

Абаронцы Знака стварылі пэтыцыю за яго вызваленьне і спыненьне крымінальнай справы, у рамках якой Знака абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў, «накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспубліцы Беларусь».

Пэтыцыю падпісалі 174 адвакаты.

Пакуль у Знака тэрмін зьняволеньня да 9 студзеня.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады кандыдат юрыдычных навук адвакат Максім Знак быў затрыманы 9 верасьня. Яму выставілі абвінавачаньне па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG