Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць інфікаваных каранавірусам у Беларусі дасягнула ўзроўню першай хвалі пандэміі 


У Беларусі ад пачатку пандэміі зарэгістравана 94 609 выпадкаў COVID-19. Прырост за суткі — 902 інфіцыкаваныя, паведамляе Міністэрства здароўя.

Афіцыйна прызнаныя тэмпы росту распаўсюду каранавірусу фактычна дасягнулі паказьнікаў першай хвалі каранавірусу.

Паводле ведамства, ачунялі і выпісаныя 84 237 чалавекі з пацьверджаным дыягназам COVID-19.

За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 965 пацыентаў, зь іх 4 — за апошнія суткі.

Паводле інфармацыі мэдыкаў, частка аддзяленьняў лякарняў, як гэта было вясною, зноў перапрафіляваныя пад прыём пацыентаў з COVID-19 — пасьля таго, як улетку беларускія ўлады заявілі пра фактычную перамогу над каранавірусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG